Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная // Навіны

Пасяджэнне беларуска-таджыкскай міжурадавай камісіі праходзіць у Брэсце

28/07/2026 13:07
28 ліпеня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. У Брэсце 28 ліпеня праходзіць 19-е пасяджэнне беларуска-таджыкскай міжурадавай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

З беларускага боку старшынствуе міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Юрый Горлаў. Міністр сельскай гаспадаркі Таджыкістана Курбон Хакімзада - сустаршыня міжурадавай камісіі.

Прадстаўнікі Беларусі і Таджыкістана абмяркоўваюць стан і перспектывы развіцця гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва. У цэнтры ўвагі таксама ўзаемадзеянне ў прамысловай кааперацыі, сферах сельскай гаспадаркі і харчавання, транспарту, сувязі і лічбавізацыі, лёгкай і фармацэўтычнай прамысловасці, у сацыяльнай сферы. Асобна бакі спыняцца на пытаннях супрацоўніцтва
па лініі гандлёва-прамысловых палат і свабодных эканамічных зон.

Па выніках сустрэчы намечана падпісанне пратакола пасяджэння міжурадавай камісіі, дзе будуць абазначаны далейшыя крокі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Таджыкістанам.

У склад таджыкскай дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, а таксама дзелавых колаў. У час візіту яны наведаюць прамысловыя і сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Брэсцкай вобласці.-0-